Стала вядомая дата ўрачыстага адкрыцця бюста Алесю Адамовічу

У Глушы Бабруйскага раёна 9 лістапада адбудзецца ўрачыстае адкрыццё бюста выбітнага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Пра гэта паведаміў лідар ініцыятыўнай групы па ўвекавечанні памяці пісьменніка Андрусь Архіпенка.
"Прыпынак Адамовіча" ў Глушы

"Прыпынак Адамовіча" ў Глушы

Грошы на помнік-бюст былі сабраныя з дапамогай краўдфандынга. Збор грошай падтрымалі вядомыя грамадскія дзеячы, у тым ліку, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексеевіч і заснавальнік партала TUT.BY Юры Зіссер.

Эскіз бюста вырабілі скульптары Генік Лойка і Яўген Білей. Ён быў прадстаўлены ў кастрычніку мінулага года на адкрыцці ў Глушы арт-аб'екта «Прыпынак Адамовіча». Дарэчы, гэты прыпынак на сёння — адзіная рэч у памяць Алеся Адамовіча на яго малой Радзіме. Да гэтага часу там няма нават адпаведнай памятнай шыльды. У Глушы плануецца таксама адкрыццё музея, прысвечанага жыццю і дзейнасці пісьменніка.

Чытайце таксама:


Феномен «Глуша», ці 13 парадаў для тых, хто хоча змяніць сваю малую радзіму


На адкрыццё помніка-бюста запрашаюцца ўсе жадаючыя. Будуць арагнізаваныя аўтобусы з Мінска і Бабруйска, піша ў фэйсбуку актывіст Андрусь Архіпенка.

Нагадаем, раней актывісты ініцыятыўнай групы па ўвекавечванні памяці Алеся Адамовіча запрашалі на адкрыццё бюста Адамовіча стваральнікаў папулярнага серыяла НВО «Чарнобыль».




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!