«Стары Ольса» запрашае на піва ў Прагу

Легендарны беларускі гурт "Стары Ольса" выступіць у Празе з прэзентацыяй новага альбома "Вада, хмель і солад".

Застолле — гэта мастацтва! Завітвайце разняволіцца ў старадаўняй пражскай карчме, паслухаць балады і прыгоды слаўных рыцараў, узняць куфлі за князёву моц і чароўных паненак, аддаць душу і сэрца ў шаленстве старадаўняга застолля!

Вада, хмель і солад — тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою, які аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты. У гэтым альбоме гурт паспрабаваў аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво (ужыванне алкаголю шкодзіць вашаму здароўю).

"Гой-гой, сядзем у кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма,
Пра ўсё забудзем,
Хай нам добра будзе!"

Імпрэза адбудзецц 10 ліпеня ў клубе "Mangragora" (Korunní 16, Praha-2). Пачатак у 19:00.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: