«Стары Ольса» запрашае ў карчму

22 красавіка гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» запрашае на праграму "Вада, хмель і солад".
Завітвайце ў Менск 1499 году разняволіцца ў карчме, паслухаць балады і прыгоды слаўных рыцараў, узняць куфлі за князёву моц і чароўных паненак, адведаўшы смак старых напояў, пачуць плёткі студэнтаў, аддаць душу і сэрца ў віры карагодаў і шаленстве старадаўняга застолля!

"Гой-гой, сядзем у кола ды вясёла

Выпівайма, размаўляйма,

Пра ўсё забудзем,

Хай нам добра будзе!"

22 красавіка гурт сярэднявечнай музыкі “СТАРЫ ОЛЬСА” ў мінскім рэстаране-піваварні "Друзья" (Кульман, 40) з праграмай "Вада, хмель і солад"! 

Больш інфармацыі па тэлефонах: +375 (29/33/17) 396-58-58, +375 (44) 551-77-06, +375 (29) 851-77-06


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Таццяна
  • 2018-03-30 11:38:24
Слухаю гэты гурт з задавальненнем. Спеў выключны і ўспрымаецца легка. На песнях гурта "Стары Ольса" можна вывучаць гісторыю. Мяркую, што для моладзі гэты канцэрт, як свята.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: