Стаў вядомы хэдлайнер «Мова Фэсту»

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» ладзіць свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.
Лявон Вольскі

Лявон Вольскі

А хэдлайнерам стане гурт Volski: сваімі песнямі з розных перыядаў творчасці Лявон Вольскі з калегам-музыкамі завершаць фэставую праграму.

Таксама прагучаць: фолк ад Сержука Доўгушава і гурта Vuraj, рэп ад Zrabi і Gleboki Smak, папулярная ад VAL, Ганны Шаркуновай, Марыі Ермаковай, Lear і Леры Яскевіч, рок ад гуртоў «Мутнаевока», Akute.

Яшчэ будзе моўны квэст, які дасць магчымасць усім наведнікам свята праверыць у нечаканых фарматах сваё веданне беларускай мовы, а «Мова Бар» — паслухаць з куфлем піва вершы сяброў ПЭН-Цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Цягам усяго свята будуць працаваць вулічная пляцоўка з фудтракамі «Смачна ў роце» і прома-пляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» з актыўнасцямі, стэндамі, гандлёвымі пунктамі

І гэта не ўсё. Пазнаёміццца падрабязней з праграмай «Мова Фэсту» можна тут. Уваход вольны.

Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: