Стаў вядомы кароткі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў вызначылі 9 кніг, якія ўвайшлі ў кароткіі спіс прэміі 2019 года.


Сёлетні кароткі спіс складаецца з 3 кніг у кожнай з трох намінацый:

Пераклад прозы:

Марыя Мартысевіч — Ігнат Карповіч "Сонька" (пераклад з польскай мовы). Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.

Марына Шода — Вольга Такарчук "Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых" (пераклад з польскай мовы). Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.

Сяргей Шупа — Мойшэ Кульбак "Мой панядзелак" (пераклад з ідышу). Выдавецтва “Вясна”, Прага.


Пераклад паэзіі:

Антон Францішак Брыль — Марк Валерый Марцыял “Выбраныя вершы” (пераклад з лацінскай мовы). Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Андрэй Хадановіч — Арцюр Рэмбо "Выбранае" (пераклад з французскай мовы). Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Юлія Цімафеева — Уолт Уітмэн "Выбраная паэзія" (пераклад з англійскай мовы). Выдавец Зміцер Колас, Мінск.


Пераклад дзіцячай кнігі:

Надзея Кандрусевіч — Свэн Нурдквіст “Мітусня ў агародзе” (пераклад са шведскай мовы). Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.

Надзея Кандрусевіч — Юя Вісландэр “Ёрдзіс” (пераклад са шведскай мовы). Выдавецтва “Коска”, Мінск.

Юлія Цімафеева — Стыян Холе "Лета Гармана" (пераклад з нарвежскай мовы). Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.


Уручэнне прэміі адбудзецца 26 кастрычніка а 16.00 у прасторы ZAL#2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).


У журы прэміі Шэрмана ўвайшлі: паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Вера Бурлак, перакладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Марына Казлоўская, перакладчыца, магістр філалагічных навук Кацярына Маціеўская, філолаг, літаратуразнаўца, крытык Ціхан Чарнякевіч, перакладчыца, пісьменніца, кандыдат філалагічных навук Ганна Янкута, .

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне”.
 
У 2018 годзе лаўрэаткай прэміі імя Карласа Шэрмана стала Вера Бурлак за пераклад кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. Раней прэмію атрымлівалі Андрэй Хадановіч і Якуб Лапатка.
 
Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!