Стаў вядомы першы хэдлайнер VIVA BRASLAV OPEN AIR

24 — 25 ліпеня на Браслаўскіх азёрах зноў пройдзе Viva Braslav Open Air. Арганізатары ўжо аб’явілі першага хэдлайнера. Гэтым разам на фестывалі выступіць папулярны беларускі гурт ЛСП.
Трэкі ЛСП займаюць першыя месцы ў чартах, на канцэртах гурта збіраюцца поўныя залы, а фанаты падпяваюць знакамітую «Манетку», заглушаючы голас франтмэна Алега Саўчанкі. Музыкі выступаюць «жывым» складам, асаблівасцю іх канцэртаў з'яўляецца альтэрнатыўнае выкананне сваіх песень у рок-стылі.


ЛСП ужо разрывалі танцполы вядомых музычных фестываляў і рыхтуюцца зрабіць гэта яшчэ раз на Viva Braslav Open Air.

Зусім хутка арганізатары аб’явяць імёны і іншых выканаўцаў Viva Braslav Open Air 2020 года. Не прапусці анонс!
Квіткі на фестываль можна набыць на афіцыйным сайце фестываля vivabraslav.by і kvitki.by.

Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: