Студэнтам года ў Беларусі стала дзяўчына з беларускага філфаку з Гродна

У Беларусі завяршыўся рэспубліканскі конкурс "Студэнт года — 2017". Яго пераможцай стала студэнтка другога курса філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандра Радковіч, перадае БЕЛТА. Яна будучая настаўніца беларускай мовы і літаратуры.
Фота: grodnonews.by

Фота: grodnonews.by



Другое месца заняў курсант чацвёртага курса факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута МУС Максім Патарэнка. На трэцяй прыступцы апынуўся другакурснік факультэта эканомікі і бізнес-кіравання Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Руслан Новікаў. Перамогу ў дадатковай намінацыі "студэнт года Online" заваяваў студэнт чацвёртага курса факультэта транспартных камунікацый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Аляксандр Дзічкоўскі, будучы інжынер-будаўнік.

Фінал рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года — 2017" прайшоў 8 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы. За перамогу змагаліся 10 беларускіх студэнтаў — пераможцы рэгіянальных тураў конкурсу: найлепшыя ў навучанні, навуцы, спорце, творчасці і грамадскай дзейнасці.

Паводле «Еўрарадыё»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: