Створаны сайт, прысвечаны беларускім песням

Сайт spevy.by распрацаваны грамадскай ініцыятывай «Спеўны Сход».  

На старонцы сайта кожны знойдзеце розную карысную інфармацыю: навіны Спеўнага схода, тэксты, відэа і аўдыё беларускіх песень усіх часоў, а таксама ноты і фанаграмы музычных твораў для самастойнага музыцыравання.

Сайт spevy.by змяшчае раздзелы: «Навіны», «Песні», «Тэмы спеўных сходаў» і інш. Напрыклад, у раздзеле «Тэмы спеўных сходаў» знаходзяцца ўсе распрацаваныя матэрыялы па Спеўных сходах, якія праводзіліся ў розных гарадах. Прычым выбраныя песні адаптаваныя па мелодыі і танальнасці — іх можа выканаць кожны, незалежна ад узроўню падрыхтоўкі. За гэты час распрацавана вялікая колькасць тэматычных сходаў: песні з Полацкага сшытка, рамансы М.К. Агінскага і С. Манюшкі, песні XXст. (асобна першай паловы і другой), каляндарна-абрадавыя песні і іншыя. Разам з тым адбываліся сходы, прысвечаныя творчасці The Beatles, спявалiся таксама польскія, шведскія, габрэйскія песні.

Рэсурс spevy.by знаходзіцца на стадыі дапрацоўкі, калі ў вас ёсць пытанні і пажаданні, калі ласка, звяртайцеся — tradycyja.by@gmail.com

Старонкі Спеўнага схода ў сацыяльных сетках:

«Спеўны сход» — гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. Сяржук Доўгушаў — стваральнік і кіраўнік праекта. Ініцыятыва «Спеўны сход» ужо 4 гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. Спеўныя сходы цяпер дзейнічаюць не толькі ў Мінску, але і ў наступных гарадах: Гродна, Брэст, Віцебск, Бабруйск, Маладзечна, Вілейка.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: