
Праца над праектам пачалася яшчэ
ў 2005 годзе пяццю-шасцю здымкамі на клубнай выставе. Яны былі адразу
прафесійна зробленыя, адзначаныя фатаграфічнай супольнасцю ды сталі штуршком і
асновай для далейшага развіцця праекта. Дастаткова сказаць, што ў канчатковым
варыянце гісторый яны займаюць ключавыя пазіцыі.
Асабліва сюжэты, зробленыя ў доме бабулі. Ужо ў іх былі вырашаныя асноўныя камунікацыйныя праблемы, такія як — злучэнне мінулага і цяперашняга, аб’яднанне двух відаў фатаграфіі, вызначэнне стылю і эстэтыкі асобных прац ды праекта ў цэлым.
Выкананыя ў традыцыйнай тэхніцы, старыя фотаграфіі (назавём іх дакументальнымі) трапляюць у якасці арт-аб’екта ў сучасны асяродак, далёка не дакументальны. Хутчэй — культурна-бытавы. А разам з тым, па волі аўтаркі, у іншую фатаграфію — лічбавую. Гэта асноўны лейтматыў праекта.

Марына Бацюкова
Марына знаходзіць дакладныя хады, якія раскрываюць магчымасці фатаграфіі як прызнанай і самай выверанай крыніцы памяці. Што датычыцца аб’яднання фатаграфій, то лічбавая на дзіва вольна паглынае дакументальную, праўда, не робячы яе лепей. Не аднаўляе якасці першапачатковай выявы.Але аўтар і не ставіла такой задачы. Аформленая ў рамы і прыстасаваная чалавекам да канкрэтнага месца, яна ўсё роўна пераважае над фонам, застаючыся цэнтрам прыцягнення ўжо новай працы. Быццам бы распавядае сама пра сябе: якой яна была і якой стала зараз.
У фатаграфіях, створаных
Бацюковай, прысутнічаюць асобы, з якімі яна ніколі не сустракалася. Гэта як
вядомыя Янка Купала ці Ян Райніс, так і простыя людзі, абліччы якіх захоўваюцца
ў сем’ях. Гэта самая парадаксальная сітуацыя ў праекце. З аднаго боку,
прадметны свет вельмі блізкі да нацюрморта. З іншага — гісторыі людзей ў
адпаведным часе і антуражы. Усё побач.

І яшчэ. Праект збіраўся доўга, здымаўся не толькі ў розных месцах, але ў розных гарадах і краінах. А значыць, і ў розных культурах. Паштучна. І ў гэтым поспех таксама.
Зараз пра альбом. У наш час
аўтарскі альбом — вялікая рэдкасць. І калі праект не ўваходзіць у праграму, якія
падтрымліваецца дзяржавай ці ведамствам, то, як правіла, абыходзяцца без
друкаваных выданняў. Прычына простая — дорага выдаваць і цяжка прадаваць.
А
шкада. Застаемся без важнага звяна ў ланцужку візуальнай культуры. Усе спасылкі
на захаванне прац у інтэрнеце беспадстаўныя. Усё ж гэта інфармацыйная сістэма.

І што яшчэ больш важна — захоўвае для будучых пакаленняў. Гэта стала магчымым толькі са
з’яўленнем сучаснай паліграфіі.

Аўтарку трэба павіншаваць з паспяховым завяршэннем адзінаццацігадовай працы, а гледачу пажадаць няспешеных, уважлівых хатніх праглядаў.