Свет пабачыць альбом еўрапейскіх калядных песняў пад гуслі па-беларуску

Найвядомейшыя прыгожыя Калядныя песні (Christmas Carols) загучаць па-беларуску пад беларускія гуслі!


На гэты праект аўтары збіралі грошы праз краўдфандынгавую платформу ulej.by. Кружэлка налічвае каля дванаццаці сусветнавядомых калядных гітоў, сярод якіх Jingle bells, We Wish You a Merry Christmas ды іншыя ў перакладзе на беларускую мову.

«Мы вырашылі не спыняцца на дасягнутым!, — пішуць аўтары. — Бачым, што Вам сапраўды цікава тое, што мы робім. Таму мы аб'яўляем збор дадатковых сродкаў на запіс яшчэ трох вядомых калядных спеваў у перакладах славутых беларускіх паэтаў!»


Падтрымаць праект, даведацца пра яго болей ці падпісацца на атрыманне кружэлкі можна на ulej.by.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: