Святкуйце Купалле разам з вялікай фольк-сцэнай «Традыцыя»

Вялікая фольк-сцэна «Традыцыя» запрашае на XI міжнародны open-air фестываля «Купальскае Кола – 2019».


"Купальскае Кола" — адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, якія варта наведаць кожнаму прыхільніку роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу — Купаллю, звязанаму з летнім сонцастаяннем, з росквітам прыроды і летняй цеплыні.

Таму, 21–23 чэрвеня запрашаем усіх далучыцца да святкавання самага таямнічага свята ў годзе разам з вялікай фольк-сцэнай «Традыцыя» ў межах фестывалю “Купальскае Кола”.

Сёлета галоўнай адметнасцю «Купальскага Кола» стане сцэна «Традыцыя», а новае месца правядзенне створыць адпаведную атмасферу фолька і аўтэнтычнасці. За гэтыя 3 дні можна будзе пачуць унікальныя аўтэнтычныя калектывы і самыя яскравыя беларускія пост-фолькавыя гурты, паўдзельнічаць у купальскіх абрадах, традыцыйных танцах і спевах.

Месцам правядзення фестывалю «Купальскае Кола – 2019» стане Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, які знаходзіцца ў в. Азярцы (4км ад Мінска), куды даволі проста дабрацца.  Для наведвальнікаў прапануецца намётавы гарадок.

 

У 2019 годзе ад сцэны «Традыцыя» ўдзельнікаў чакае насычаная праграма:

- Выступ вядомых гуртоў: Троіца, Vuraj, Стары Ольса і інш.
- Унікальныя калектывы з Палесся: “Церабяначка”(Пінскі р-н), “Сёстры Лук'яновіч”(Драгічынскі р-н), гурт “Хатовічы”(Ганцавіцкі р-н)
- Фальклорны гурт “Варган”, Капэла “Колісьнія”, Фольк-гурт “Рада”, Студыя “Варгін” і г.д.
- Дзіцячая праграма ад гурта “Калыханка” і Лырысы Рыжковай, батлейка ад Сям'і Быцко
- Спеўны сход і Дударскі клуб

 

Купальская ноч поўная на дзівосы і цуды, адзначым жа свята нашых продкаў разам!

Дадатковую інфармацыю пра фестываль можна атрымаць па тэлефонах:

+375 29 1419497
+375 29 1117576

Спысылка на мерапрыемства https://vk.com/kupalskaje_kola

Поўны спіс каманд:

1 дзень (21 чэрвеня)

Горынь, Астроўна, Озьніца, Дайнава.

2 дзень (22 чэрвеня)

Варган, Троіца, Рада, Pragnavit, Рутвіца, Go-A(ua), Палескі гурт “Хатовічы”, Ларыса Рыжкова і “Калыханка”, Harmonic Style Project.

3 дзень (23 чэрвеня)

Стары Ольса, Кудмень, Vuraj, Kolisnija, Студыя “Варгін”, Палескі гурт “Церабяначка”, Сёстры Лук’яновіч, Батлейка Сям’і Быцко, Дударскі клуб, Спеўны Сход.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!