Святлана Алексіевіч увайшла ў спіс лепшых мысляроў свету

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч стала адным з лепшых мысляроў 2019 года. Яна ўвайшла ў спіс з 50 філосафаў, пісьменнікаў і навукоўцаў, якія палепшылі нашае жыццё. Яго апублікаваў брытанскі часопіс Prospect.
Спіс рыхтуюць на працягу некалькіх гадоў, пачынаючы з 2004 года. Хаця яго насенне пасадзілі раней — яшчэ ў 1970-х. Праўда, тады палітыка экспертаў адрознівалася ад сапраўднай: у той час яны высмейвалі інтэлектуалаў, якія не адносіліся да «эканамічнай эліты». Сёння ж аўтары прыйшлі да таго, каб «абараняць розум як каштоўнасць». З іх слоў, імкненне ацэньваць мысляроў можа здацца беспадстаўным, але яго мэта — ушанаваць розумы, якія найбольш плённа займаюцца вывучэннем моманту.

Як і ў мінулыя разы, у спісе надалі ўвагу арыгінальнасці і ступені ўплывовасці прэтэндэнтаў. Каманда аналізуе трэнд і выяўляе людзей, якія ствараюць хвалю. Да іх аднеслі «артыстычную пісьменніцу» Алексіевіч. Рэдакцыя адзначыла, што, атрымаўшы Нобелеўскую прэмію ў 2015-м, Святлана стала адзіным у свеце пісьменнікам-фантастам, які змог гэтага дасягнуць. Дарэчы, за яе можна прагаласаваць — для гэтага перайдзіце па спасылцы і знайдзіце яе сярод кандыдатаў.


Паводле kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: