
ВІталь Гуркоў — пераможца чэмпіянату. Здымак з сацсетак
Нагадаем, адразу пасля перамогі — за два дні да сканчэння збору грошай на першы помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі — Віталь Гуркоў абвясціў аўкцыён, паводле якога чалавек, які ахвяруе найбольшую суму, атрымае ў падарунак шалік, з якім спартоўца выступаў на чэмпіянаце. За два дні патрэбныя грошы — 15% ад усё сумы — дазбіралі.

Віталь Гуркоў падпісвае той самы шалік. Здымак з ФБ Глеба Лабадзенкі
Ён падзякаваў Гуркову і ўсім ахвярадаўцам, адзначыўшы, што «першы помнік Касцюшку будзе сапраўды народным. А імёны ахвярадаўцаў будуць увекавечаныя ў Музеі Касцюшкі».
Помнік Касцюшку плануецца ўсталяваць на малой Радзіме змагара ў Мерачоўшчыне (Брэсцкая вобласць) у лютым 2018 года — да дня народзінаў Касцюшкі.