Што аб'ядноўвае легендарныя эпохі і 7 лістапада?

Гэтым разам толькі дата.


7 лістапада 2020 праграма будзе прысвечана Рыцарам Вялікага Княства і эпохе Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі.

Мы перанясемся на 600 гадоў назад, даведаемся гісторыю Грунвальдскай бітвы і хода ваенных кампаній 1300 - 1450 гадоў. Праект праходзіць пры ўдзеле тэатраў сярэднявечнай культуры і ваенна-гістарычных клубаў.
Акрамя займальнага экскурса ў гісторыю, аповеда пра даспехі, зброю і тактыку боя сярэднявечных войскаў, гасцей мерапрыемства чакаюць:

    Рыцарскі турнір;
    Манёўры і масавыя баі рыцараў;
    Штурм "Брамы Замка";
    Cярэднявечныя музыкі;
    Майстар-клас па прыдворных танцах;
    Сярэднявечныя гульні;
    Лучны і арбалетны цір
і шмат іншага!

Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» проходзяць кожную суботу з 12.00 да 17.00.

***
Праект "Легендарныя эпохі" прызваны ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выходныя на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі.

Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:

•    Паказальныя выступы рэканструктараў
•    Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў
•    Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду
•    Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах
•    Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства
•    Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў

Расклад гістарычных праграм у межах праекта «Легендарныя эпохі» на лістапад:

07.11.20  Сярэднявечча. Рыцарскі турнір (XIII-XVст.)
14.11.20  Шатландскія найміты. (XVII ст.)
21.11.20  Эпоха вікінгаў. (IX-XI ст.)

Падрабязнасці на сайце dudutki.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: