Што агульнага паміж вынаходнікам Рудольфам Дызелем і пісьменнікам Алесем Пашкевічам?

Канец ХІХ стагоддзя. Парыж. З келіхам белага віна ў кавярні — спадар у сінім швэдры, выкладчык тэхнічнай школы Адам Мацкевіч; з келіхам чырвонага ў руцэ, апрануты ў гарнітур Рудольф Дызель...

Твор пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта кніга Алеся Пашкевіча "Рух", якая ўбачыла свет амаль два гады таму.

Ва ўступным слове да выдання аўтар прызнаецца, што меў намер «выпісаць рэальнасць, якой, магчыма, і не было, але якая… нараджаецца ва ўяве чытача ці хаця б самога аўтара».

Так, балансуючы паміж гісторыямі рэальных персанажаў, якія жылі сто год таму, і мастацкім вымыслам, пісьменнік стварае ўнікальны свет.

Канец ХІХ стагоддзя. Парыж. З келіхам белага віна ў кавярні — спадар у сінім швэдры, выкладчык тэхнічнай школы Адам Мацкевіч; з келіхам чырвонага ў руцэ, апрануты ў гарнітур Рудольф Дызель. Той самы, чыё прозвішча або, прынамсі, тое, што яно азначае цяпер, ведаюць усе і што стала адпраўным пунктам тэхналагічнай рэвалюцыі пачатку ХХ стагоддзя.

Аповесць, па сведчанні крытыкаў, «зацягвае і не адпускае да самага фіналу», бо «твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем» і мае «ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі». Зразумела, ёсць сярод іх і гісторыя кахання, і нацыянальная ідэя, блізкая кожнаму беларусу.

Дарэчы, 18 сакавіка спаўняецца 160 год з дня нараджэння Рудольфа Дызеля.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!