Што значыць заставацца чалавекам? У Мінску прэзентуюць дакументальны цыкл «Формула чалавечнасці»

У культурным хабе ОК16 4 сакавіка адбудзецца прэм'ерны паказ інтэрнэт ТБ-серыяла, заснаванага на рэальных падзеях.
«Формула чалавечнасьці» — гэта 12 рэальных гісторый, кожная з якіх заслугоўвае стаць асобным фільмам. Цыкл раскажа пра тое, як насуперак нечалавечым ўмовам, загадам, і нават смерці, людзі заставаліся ў першую чаргу людзьмі, прымалі лёсавызначальныя рашэнні і пераадольвалі, здавалася б, непераадольныя акалічнасці.

— Мы наўмысна пазбягалі прывязкі да часу і месца падзей, якія апісваюцца, не ўдакладнялі нацыянальных прыкметаў герояў гэтых гісторый. Галоўная ідэя праекта — паказаць, што свет не дзеліцца на чорнае і белае, на добрых і дрэнных, — распавядае прадзюсар Цэнтра сучаснай культуры «Бегущая черепаха» Леанід Каліценя.

Праект рэалізаваны ў рамках гуманітарнай праграмы «Месца сустрэчы: Дыялог» пры падтрымцы Германскага федэральнага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня», а таксама МГА «Узаемаразуменне».


Кожная гісторыя расказана прамым або ўскосным сведкам падзей даўніх гадоў. Таксама свой уклад у стварэнне дакументальнага цыклу ўнеслі і многія вядомыя беларускія акцёры. Сярод іх Раман Падаляка, Людміла Сідаркевіч, Павел Харланчук-Южакоў, Святлана Бень, Алег Коц, Святлана Анікей і многія іншыя.

— Мы вельмі рады і ўдзячныя акцёрам за тое, што яны знайшлі час і падтрымалі гэты праект. Кожны з іх прымерыў на сябе ролю галоўнага героя або гераіні і, фактычна, пражыў далёка не самыя прыемныя эмоцыі і жыццёвыя сітуацыі, — адзначае рэжысёр праекта Раман Раманаў.

Паказ інтэрнэт / ТБ-серыяла пройдзе ў фармаце дыскусіі. Госці змогуць убачыць (ўбачаць) першыя тры серыі дакументальнага цыкла і змогуць абмеркаваць іх з аўтарамі, акцёрамі і здымачнай групай праекта.

Астатнія серыі дакументальнага цыклу «Формула чалавечнасці» зьявяцца літаральна на наступны дзень пасля прэм'еры на Youtube-канале «Бегущая черепаха».


Вядучая і мадэратар паказу — журналістка Аляксандра Дынько.
ШТО: прэм'ерны паказ дакументальнага цыклу «Формула чалавечнасці»
ДЗЕ: Культурны хаб ОК16, вул.Кастрычніцкая 16, корп. 27, зала Гігант
КАЛІ: 4 сакавіка, 19.00
КАНТАКТЫ: + 375 44 756 52 60

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: