Такая Sprava: шмат прыгожых фота з самага аўтэнтычнага фэста

На мінулых выходных прайшоў самы аўтэнтычны беларускі фестываль лета Spravafestival. Як гарманічна сумяшчаецца культура, мастацтва і гісторыя — глядзіце ў нашым вялікім фотарэпартажы.


Другі год запар фэст раскідваецца на паўвостраве пасярод возера ў вёсцы Белая царква Віцебскай вобласці. Арганізатары пазіцыянуюць мерапрыемства як фестываль Месца.


Яшчэ некалькі год таму гэтая мясцовасць нічым не адрознівалася ад іншых беларускіх глыбінак з нейкай неадаацэненай славутасцю. Тут знаходзяцца руіны аднаго з першых у Беларусі ўніяцкіх храмаў, створанага ў стылі барока. Менавіта ён і стаў сымбалем фэста. Вядома, што ў далёкім 16 стагоддзі храм быў пабудаваны каб аб’ядноўваць.


Сёння яго першапачатковы мэсэдж не страціў сваю актуальнасць, але ў кожнага тут адбылося сваё «аб’яднанне». Арганізатары кажуць пра сваю супрацу з мясцовымі жыхарамі ў гэтай вялікай справе. Некаторыя змаглі адчуць гармонію прыроды з сабою. Але перш-наперш гэты фестываль паказаў, што беларускі народ усё ж  не страціў сваю ўнікальную асаблівасць: гуртавацца ў адно непадзельнае і штосьці вельмі-вельмі крэпкае.

Менавіта тут хацелася гаварыць не проста аб людзях, наведвальніках, народзе, а менавіта аб нацыі. Тых, хто аб’яднаны і звязаны свядомасцю свайго адзінства, супольнасці свайго паходжання, гістарычнага мінулага, салідарнасцю сацыяльных і палітычных інтарэсаў сапраўднага.


Турысты раней наведвалі гэтыя мясціны не вельмі часта з-за нязручнага трафіка. А ўжо сёння, дзякуючы файнай грамадскай інціятыве, пра гэтае месца ведаюць тысячы людзей. Арганізатары сумелі абыграць кожную рэч гэтага кутка, каб у поўнай меры любы мог зазнаць тую беларускую аўтэнтычнасць, аб якой усе кажуць, але дакрануцца не могуць.


Вечарамі ў руінах уніяцкага храма пад святло свечак і лёгкі прабягаючы вецярок разліваліся гукі жывой музыкі. Sprava падарыла магчымасць атрымаць асалоду ад фальклора, джаза і харавой музыкі. Разлятаючыяся гукі музыкі час ад часу перабівалі толькі смех дзяцей, спевы птушак і брэх сабак. Хэдлайнерам фэста стаў гурт Троіца. Пад зоркамі і яркім месяцам, якія адлюстроўваліся ў возеры, такая музыка ўспрымалася па-іншаму: максімальна каларытна.

Па ўсёй тэрыторыі былі развешаны гамакі, раскіданы дываны і падушкі на сене. Асноўнае прызначэнне іх: прымусіць чалавека спыніцца і падумаць аб сваём вечным і імгненным. Арганізатары паклапаціліся і аб адукацыйнай складаючай фэста: прагляд дакументальных фільмаў на пляжы, тэатр, перфомансы, майстар-класы і экскурсіі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!