
Запрашае Горад Майстроў
Гэтае свята было прысвечана будучай выдатнай падзеі — адзначэнню 500-годдзя беларускага кнігадруку, юбілейным датам класікаў беларускай літаратуры: Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Івана Мележа, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы.

Стэнды пад адкрытым небам распавядаюць пра класікаў

А так пачынаўся друк у Савецкім Саюзе
Па традыцыі, свята беларускага пісьменства стала нагодай для шматлікіх прэзентацый, напрыклад кнігі А. Цітова «Шляхамі Францыска Скарыны». Адбываліся культурна-асветныя заняткі для дзетак «Пазітыў ад Скарыны», прадстаўленне рэспубліканскіх і мясцовых друкаваных выданняў, літаратурных твораў пісьменнікаў і паэтаў, у асноўным тых, якія ўваходзяць у Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Дом, у якім У. Караткевіч ствараў свае шэдэўры
Урачыста быў адкрыты выдатны па сваёй задуме Дом кнігі імя Уладзіміра Караткевіча. Славуты пісьменнік доўгі час жыў і працаваў у Рагачове ў хаце свайго дзядзькі. Цяпер гэты куток пазначаны помнічкам, а вуліца, на якой знаходзіцца дом, носіць імя Караткевіча.

Памяць У.Караткевіча жыве ў Рагачове
Не дзіва, што гэтае рэспубліканскае свята выклікала вялікую цікаўнасць у гараджан, якія хлебам-соллю сустракалі гасцей, наведвалі традыцыйны кірмаш народных промыслаў і рамёстваў, а вядомыя рачагоўскія прадпрыемствы выкарыстоўвалі гэтую цікаўнасць да беларускага друку ў камерцыйных мэтах — рэкламавалі і рэалізоўвалі сваю прадукцыю.

Рагачоўскі крэатыў

Сімвал Рагачова — радасць для дзетак
Гэты факт сведчыць, што беларускі друк і беларускае слова шукаюць шляхі да манетарызацыі свайго патэнцыялу, хоць пра яго не здагадваюцца яшчэ многія, у тым ліку і ў Рагачове. Але прыйдзе час, калі прамыславікі і прадпрымальнікі зразумеюць, што беларускае слова ў рэкламе, на таварах будзе сведчыць пра іх якасць і гонар за сваю справу.

Куды ж без вясёлых прыпевак!
Пра гэта і іншыя падзеі Дня беларускай пісьменнасці ў Рагачове наш фотарэпартаж.
Абмеркаванне:
ВР
Kit
ВР
Яшчэ пытанне да аўтара. Ён піша аб прадстаўленні "літаратурных твораў пісьменнікаў і паэтаў, у асноўным тых, якія ўваходзяць у Саюз пісьменнікаў Беларусі". А хоць нейкая прысутнасць СБП была? Можа, Насту Кудасаву запрасілі - яна ж з Рагачова? Ці хоць яе кнігі дэманстравалі?
Kіt
Прыйдзе час і выдавецкая плітыка зменіцца на карысць беларускіх аўтараў, беларускага друкаванага слова паболее. Тады і cпатрэбіцца вось такая сучасная інфрструктура. Трэба мысліць у чатырох вымярэннях (с )"Назад у будучыню")
Дом кнігі ў Рагачове ўнікальны і тым, што ён мае, акрамя канферэнц-залы і кніжнай крамы, тры абанементы для чытачоў розных узростаў, ад малеч да старшакласнікаў..Дзе вы убачыце такое -- ідзеш па вуліцы ў Дом кнігі імя Караткевіча, а са сцяны суседнядга дома на цябе глядзіць партрэт нашага Генія!
ВР
У тэксце варта паправіць:
рачагоўскія прадпрыемствы = рагачоўскія прадпрыемствы
І ў фотарэпартажы:
Прэзентацыя кнігі "Шляхамі Францыска СкарАны" = Прэзентацыя кнігі "Шляхамі Францыска Скарыны"
АдкрываюцЦца сакрэты вырабу паперы = Адкрываюцца сакрэты вырабу паперы
Ля кніжДных стэндаў = Ля кніжных стэндаў