Такое не слухаюць: суддзі Мінска адправілі на 15 сутак цэлы музычны гурт

У аўторак суддзі Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Блізнюк, Ала Скуратовіч і Наталля Бугук судзілі музыкаў гурта «Рэха».


Музыкі Леанід Паўлянок, Ігар Асідчанка і Канстанцін Лісецкі асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы. Іх прызналі вінаватымі ў «парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў».

У той жа дзень у тым жа судзе на 15 сутак асудзілі і фронтмэна гурта «Рэха» Андруся Такінданга.

Усе музыкі былі затрыманыя 7 лістапада пасля дваровага канцэрту ў Каменнай Горцы ў Мінску.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: