«Танцы на касцях». Павел Латушка звярнуўся да Валянціны Гаявой і ансамбля «Харошкі»

Павел Латушка заклікае адмовіцца ад выступаў у Купалаўскім тэатры: «Першымі, хто вернецца на сцэну Купалаўскага тэатра, павінны быць Купалаўцы», паведамляе tut.by.

Экс-дырэктар Купалаўскага тэатра і сябар Каардынацыйнай рады Павел Латушка пракаментаваў выступленне ансамбля «Харошкі» на сцэне Купалаўскага тэатра, якое павінна адбыцца сёння, 15 кастрычніка, і заўтра, 16 кастрычніка.

Заява з'явілася на канале палітыка ў тэлеграме.

 Выходзіць з танцамі ў тэатры ў той момант, калі ў краіне сядзяць палітвязні, калі іх катуюць у турмах, калі звальняюць дзеячаў культуры, спорту, медыцыны толькі за грамадзянскую пазіцыю — гэта ладзіць танцы на касцях, — лічыць Латушка.

Ён звярнуўся да ансамбля і яго мастацкага кіраўніка Валянціны Гаявой і заклікаў адмовіцца ад выступаў.

Заўсёды трэба памятаць, што ў жыцці не ўсё прадаецца і купляецца. Не трэба маладушнічаць і дэманстраваць псеўда-філантропію. Толькі адмова ад выступаў у доме купалаўцаў дазволіць ансамблю «Харошкі», як і любому іншаму калектыву, захаваць сваю прафесійную рэпутацыю і чалавечы твар.

Першымі, хто вернецца на сцэну Купалаўскага тэатра, павінны быць Купалаўцы.

Іначай гэта здрада культуры і пацярпеламу народу Беларусі, бо «Купалаўскі» — гэта не проста імя, гэта магутны сімвал нацыянальнай культуры, які аб’ядноўвае беларусаў.
https://news.tut.by/culture/704218.html?mainnews=

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: