ТБМ папрасіў вырабіць паштовую марку Янкі Брыля на фоне Мірскага замку

Такім чынам Таварыства Беларускай мовы заклікае ўшанаваць памяць выбітнага беларускага пісьменніка.

Янка Брыль

Таварыства Беларускай Мовы накіравала зварот у Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з просьбай вырабіць новую паштовую марку да 100-годдзя Янкі Брыля.

«4 жніўня 2017 года наша краіна будзе святкаваць 100-я ўгодкі народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля, — піша Алег Трусаў. — У сувязі з гэтым просім Вас выдаць юбілейную паштовую марку Янкі Брыля на фоне Мірскага замка, бо Янка Брыль нарадзіўся ў Карэліцкім раёне, непадалёк ад Міра. Было б добра зрабіць спецгашэнне гэтай маркі якраз у Мірскім замку.»




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • х х х
  • 2016-10-30 19:52:29
паштоўку ці паштовую марку?
*Папраўце назву

Больш цікавага на «Новым Часе»: