TEART: Польскія спектаклі і творчая сустрэча з Даротай Маслоўскай

У рамках VIII Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»  адбудуцца паказы харэаграфічных спектакляў Польскага Тэатра Танца з горада Познань.


8 кастрычніка. Спектакль «CZTERDZIEŚCI» — пастаноўка знакамітага нарвежскага харэографа, рэжысёра і Члена гільдыі пісьменнікаў Нарвегіі Джо Стромгрэна.

9 кастрычніка. Спектакль «ЖНІВО» — пастаноўка польскага рэжысёра Ігара Гашкоўскага паводле п’есы «Вяртанне Адысея» Станіслава Выспяньскага.

Спектаклі пройдуць на сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3). Набыць квіткі можна на сайтах teart.by, bycard.by, kupalauski.by, smsbilet.by.
 
13 кастрычніка ў рамках «Школы ТЭАРТА» на Малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пройдзе творчая сустрэча з адной з найбольш папулярных польскіх пісьменніц — Даротай Маслоўскай.
Уваход вольны. Больш інфармацыі і рэгістрацыя тут.

Спектаклі будуць прадстаўлены ў рамках праграмы Інстытута Адама Міцкевіча «Культурныя масты» і пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Арганізатары Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»: Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Газпрам трангаз Беларусь». Форум праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадского выканаўчага камітэта.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: