Тэатр, дзе грае Дзяніс Дудзінскі, высяляюць

Сучасны мастацкі тэатар высяляюць з канцэртнай залі «Мінск», паведаміла «Наша Ніва».
Фота з сацсетак Сучаснага мастацкага тэатра

Фота з сацсетак Сучаснага мастацкага тэатра


Гэты тэатр — недзяржаўны. Ён ставіць злабадзённыя спектаклі, а адзін з яго вядучых акцёраў — Дзяніс Дудзінскі, які нядаўна адбываў суткі на Акрэсціна.

«Нас папярэдзілі, што дамова заканчваецца ў канцы верасня і працягваць яе нам не будуць. Сказалі, што распараджэнне зверху», — падзяліўся дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра Уладзімір Ушакоў.

25 верасня тэатру спаўняецца 16 год. Увесь гэты час артысты выступалі ў сценах канцэртнай залы «Мінск».

  «Мы адкрываліся тут, малую сцэну спецыяльна пад нас рабілі», — з сумам успамінае дырэктар.

На гэтай сцэне тэатр паказвае апошнія спектаклі. 19 верасня — «Тарцюff», 25-га — «Дракон», 26-га — «Дзяніскавы расказы». На пастаноўкі яшчэ можна набыць квіткі.

Аператыўны каментар па сітуацыі ад адміністрацыі КЗ «Мінск» атрымаць не ўдалося.

Калі Дудзінскаму прысудзілі 10 сутак, «Сучасны мастацкі тэатар» абвясціў страйк, спыніў працу на 10 дзён. Пра страйк Сучаснага мастацкага тэатру напісаў Уладзімер Ушакоў: ён выклаў фота Дудзінскага з надпісам «#ямыДудинский».




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: