Тэхна-блюз па-беларуску: Intelligency прадставіў новы альбом

Малады мінскі гурт Intelligency, які напрыканцы мінулага года выпусціў сваю дэбютную кружэлку, прэзентаваў другі дыск «TechnoBlues» 15 красавіка ў клубе «Re:public»


Pыхтаваць дыск музыкі пачалі ўвосень 2016. І па іх словах, усё было запісана цалкам сваімі сіламі і за свой кошт. У кружэлку увайшло 10 кампазіцый, 7 з якіх на англійскай мове, дзве на беларускай. Асобна стаіць трэк «Adnoe», які выйшла адразу на трох мовах: украінскай, беларускай і рускай.

Другі дыск атрымаўся больш дынамічным і менш загянутым. Палепшылася і інстументальная частка.

Гучанню гэтага студыйніка можа нават пазайдросніць не адна беларуская каманда. Чуваць, што запіс зведзены якасна. Атрымаўся прадукт еўрапейкага стандарту.

Хаця пра прэзентацыю было вядома яшчэ ў снежні мінулага года, сабраць адну з самых вялікі мінскіх канцэртных пляцовак цалкам не атрымалася. Аднак на канцэрт прыйшло не мала прыхільнікаў і, асабліва, прыхільніц гэтага гурта. Intelligency ўсё ж больш вядомы сваімі выступамі на вольным паветры, асабліва на леташняй «Пешаходцы». 


На канцэрце-прэзентацыі з гуртом быў цэлы камерны аркестр у складзе струнных і духавых інстурментаў. Такое спалучэнне для электроннай танцавальнай музыкі даволі незвычайнае. 

Сам жа канцэрт склаўся з 3 частак: самой прэзентацыі, лепшых песень і двух трэкаў у фармаце дуэта. Музыкі спяваюць у большсці па-англіску, але ў мінулым годзе гурт выпусціў па-беларуску міні-альбом «Мова». Кампазыцыі з гэтай кружэлкі цёпла ўспрыняла публіка ў другім сэце.


За амаль тры гадзіны гурт падарыў наведвальнікам сапраўную асалоду ад якаснай і сучаснай музыкі. На жаль, не так шмат у Беларусі добрых прадстаўнікоў электроннай музыкі.

Фота Паўла Аксіновіча

Каментаваць