The Exploited папрасілі прабачэння за словы пра Brutto і Міхалка

"Нас увялі ў зман. Мы былі дэзінфармаваныя пра гэты гурт", — адказалі прадстаўнікі гурта.



“Я лічу, што мы былі дэзінфармаваныя пра гэты гурт. Таму я прыношу прабачэнне за тое, што мы сказалі рэчы, якія, як я цепер думаю, аказаліся няпраўдай”, — такі адказ Еўрарадыё атрымала ад гурта праз афіцыйны акаўнт у Facebook. Цяпер брытанскія музыкі вырашаюць, ці возьмуць яны ўсё ж удзел у фэсце.
 
 
Нагадаем, раней брытанскі панк-рок-гурт The Exploited адмовіўся выступаць на фестывалі “Захід” ва Украіне з-за ўдзелу ў ім Brutto. Лідар The Exploited Уоцці Б’юкэн спаслаўся на тое, што хтосьці распавёў яму пра Brutto "шмат кепскага". Ён згадаў таксама нейкае відэа, на якім "здзекуюцца са старога чалавека".
 
 
Фестываль “Захід” пройдзе ў Львоўскай вобласці 14-16 жніўня. У ім прымуць удзел гурты ILL NIÑO, Brutto, Браты Гадзюкіны, Гайдамакі, Бумбокс, Жадан, Matisyahu, Dead by April, Onuka і O.Torvald.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!