

Гук, святло, разнастайнасць інструментаў і напрамкаў — усё было на высокім узроўні. Да трыа далучыўся саксафаніст Фрыд Самотны. Ён прымаў удзел у запісе апошняга альбому.


Гучаў джаз, псіхадэліка, пад канец канцэрта дадалося шмат доўгіх інструментальных партый. Гэта ўжо характэрна для арт-рока і прагрэсіўнай музыкі. Такі феномен для беларускага гучання ўнікальны. Хлопцы адыгралі ў адзін акт амаль усё, што ў іх было і за што іх запомнілі.
Што будзе з Tonqixod далей? Займальна, што ў афішы было напісана менавіта «Канцэрт на развітанне?». Пытальнік дае спадзяванне на тое, што арт-рокавае трыа яшчэ дасць канцэрт. У музыкаў зараз свае праекты: гітарыст Уладзь Лянкевіч грае ў дуэце з Эрыкам Арловым-Шымкусам, бубнач Андрэй Аляксеенка зараз у гурце “Irdorath”, а клавішнік Максім Субач працуе над новым інструментальным праектам.