Канцэртную версію альбома прэзентавалі 29 верасня і ў даволі незвычайным месцы — на камернай сцэне Нацыяльнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
У альбом увайшло 8 кампазіцый. Усе тэксты напісаў саліст калектыва, паэт
Уладзь Лянкевіч. Доўгія інстументальныя партыі, лёгкая псіхадэліка, эксперыментальны рок, мультыінструменталізм — усё гэта засталося і папоўнілася яшчэ большай выразнасцю і музычным майстэрствам. Музыкам удалося паўтарыць узровень свайго дэбютніка і даказаць, што беларуская каманда можа выдаць больш за адзін якасны альбом.
Калі першы дыск, «Прадмова», атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку за лепшы рок-альбом 2014 года, то «Kolier jakoha niama» ужо назвалі лепшым ў першым паўгодзе 2017. Высокая верагоднасць таго, што і гэтая кружэлка атрымае не менш увагі.
Паслухаць, падтрымаць ці спамваць «Kolier jakoha niama» можна на
афіцыйным сайце музыкаў.