Topp &Dubio распавядзе, чаго вартая рэальнасць

20 лютага а 18-й гадзіне Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашае на сустрэчу і гутарку пра мастацкія праекты дуэта Topp&Dubio (Нідэрланды) 



Topp & Dubio — міждысцыплінарны мастацкі дуэт, які жыве і працуе ў Гаазе. Topp &Dubio вывучае і рупліва даследуе, чаго каштуе рэальнасць. Іх адпраўны пункт — цікаўнасць і прага даследаваць паралельныя сусветы. Іх праекты па-майстэрску працуюць з фактамі і выдумкай, з пошукамі сэнсу, канцэпцыямі мастацтва і штодзённым жыццём, асабістымі і грамадскімі назіраннямі, а таксама калектыўнай працай, гісторыяй і дакументацыяй, рамантыкай прыдумвання і абсурднасцю рэчаіснасці. 

Topp&Dubio робяць публічныя незапланаваныя выступы, прасторавыя інсталяцыі, выставы, фільмы, інтэрактыўныя праекты, кнігі і разнастайныя віды аўдыёвізуальнай дакументацыі.

У галерэі “Ў” Topp&Dubio распавядуць пра свае аб’екты і метады працы ў спалучэнні з аўдыёвізуальнай прэзентацыяй.

Topp&Dubio дэманстравалі свае працы ў Нідэрландах, Бельгіі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Іспаніі, Партугаліі, Амане, Інданезіі, Сінгапуры, Бразіліі, ЗША, Канадзе, Румыніі, Польшчы, Латвіі, Расіі і Украіне.

Чакаем вас на сустрэчы з арт-дуэтам Topp&Dubio у суботу, 20 лютага, а 18-й гадзіне ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.

Уваход вольны

Паводле прэс-службы Галерэі сучаснага мастацтва Ў 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: