«Трое ў чоўне, і пёс з імі». Беларуская версія

На краўдфандынгавай пляцоўцы «Улей» выдавецтва «Логвінаў» пачынае збор сродкаў на выданне беларускага перакладу, можа быць, самага вядомага гумарыстычнага раману ангельскай літаратуры «Трое ў чоўне, і пёс з імі», аўтарства Джэрома К. Джэрома.
Кніга аздобленая ілюстрацыямі і эксклюзіўнымі зацемкамі – недыдактычнымі апісаннямі рачных маршрутаў па беларускіх рэчках. Пераклад з ангельскае і зацемкі – Паўла Касцюкевіча. Ілюстрацыі і афармленне – Кацярыны Пікірэні. Рэдактар – Андрэй Хадановіч.

“Трое ў чоўне, і пёс з імі” (анг. Three Men in a Boat, To Say Nothing of the Dog, рас. “Трое в лодке, не считая собаки”) – гэта суцэльны гімн ляноце, закону бутэрброда і чорным сілам дамасядства. Джэром Клапка Джэром атрымаў заказ напісаць турыстычны гід па Тэмзе, але ў яго атрымалася Вялікая Брытанская энцыклапедыя апраўданняў, адмазак і адчэпак.  

Папярэдне заказаць кнігу можна тут.

Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: