«Трыенале сучаснага мастацтва» адыкрыецца ў Мінску

22 ліпеня а 17-й гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» (вул. Казлова, 3) адбудзецца цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай выставы «Трыенале сучаснага мастацтва».
Выстава праводзіцца па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» ў 2019 – 2020 гг., арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім і абласнымі выканаўчымі камітэтамі, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

Сярод задач конкурсу – адраджэнне, развіццё і папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнага выяўленчага мастацтва, прыцягнення да яго ўвагі шырокіх слаёў грамадства; павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў конкурсу; выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, развіццё яе творчых здольнасцей.

Экспазіцыя прадставіць 92 работы, якія былі вызначаны адборачнай камісіяй з 358 заявак па 10 намінацыях: “Жывапіс”, “Графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Актуальнае мастацтва” (арт-аб'ект, інсталяцыя), “Мастацкая фатаграфія”, “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Мастацтвазнаўства і крытыка”, “Творчы дэбют”.

У перыяд правядзення выставы прафесійнае журы вызначыць лаўрэатаў конкурсу з ліку прэтэндэнтаў. Пераможцы атрымаюць грашовую прэмію, дыплом лаўрэата і спецыяльны прыз. Таксама будуць уручаны дыпломы “За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва” і “Мецэнат выяўленчага мастацтва”. Па выніках выставы будзе падрыхтаваны каталог. 


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: