Творы Вівальдзі, Баха, Моцарта і Манюшкі ля мінскай Ратушы (фота, відэа)

У беларускай сталіцы 3 жніўня прайшоў трэці вечар пятага сезону фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom | A1». Гэтым разам прыхільнікі класічнай музыкі атрымлівалі асалоду ад твораў такіх усім вядомых сусветных кампазітараў, як Вівальдзі, Бах, Моцарт, а таксама польска-беларускага кампазітара Манюшкі.

Сцэна каля канцэртага залы “Верхні горад” была прадастаўлена заслужаннаму калектыву Рэспублікі Беларусь музычнай капэлы “Санорус”. Дырыжор — Аляксандр Хумала, ён абвяшчаў творы, з гумарам распавядаючы штосьці цікавае пра іх. У канцэрце таксама брала ўдзел Ірына Кучынская — салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Мужчынскую сольную партыю выконваў Ігар Саевіч — саліст капэлы “Санорус”.

Падчас уступа прагучаў Канцэрт для струнных соль мажор (RV 151) “Concerto alla rustica” Антоніо Вівальдзі (адзін з самых вядомых канцэртаў кампазітара, напісаны паміж 1720 і 1730 гадамі. Саліравала Кацярына Пункст.



Іаган Себасцьян Бах. Брандэнбургскія канцэрты нумар 3 соль мажор (BWV 1048). Гэтыя канцэрты асаблівы тым, што рукапісы праляжалі ў бібліятэцы каля ста гадоў перад тым, як быць апублікаванымі.


Йозэф Гайдн. Cімфонія No 96 “Цуд”, фінал.

Далей прагучылі два творы Вольфганга Амадэя Моцарта:
Дывертысмент D dur.


Арыя Фьердыліджы "Como scoglio" з оперы "Cosi fan tutti", Ірына Кучынская.


Пад кіраўніцтвам дырыжора гомельскага сімфанічнага аркестра Мурада Ассуіла капэла грала “Антычныя Танцы і Арыі” італьянскага кампазітара ХХ ст Оттарына Рэспігі.


Ігар Стравінскі — арыя “No words from Tom” з оперы “Прыгоды валацугі” (1951 г), Ірына Кучынская.


Аарон Копланд (ЗША) — сюіта з балету "Вясна ў Апалачах" (1944 г), якая лічыцца шэдэўрам амерыканскага балетнага тэатра

Пачынаючы блок твораў кампазітара С. Манюшкі, дырыжор адзначыў, што прамовіў, што “горад Мінск быў вельмі важным месцам для кампазітара Станіслава Манюшкі". Сёлета ўвесь сусвет адзначае 200 год з дня нараджэння нашага зямляка. Манюшка — аўтар шматлікіх песен і арый, танцаў і опер, родапачынальнік беларускай і польскай оперы.

Арыя “Dwie Zorze” (на словы Т. Ленартовіча), Ігар Саевіч.



Уступ самай маладой оперы “Латарэя”

Гімн да Пана Езуса (на словы У. Сыракомлі), Ігар Саевіч.

Падчас абвяшчэння полек і вальсаў, дырыжор заклікаў прысутных танчыць.

Полька “Аморэ”


Полька “Леакадзія“


Песня Графіні з оперы “Графіня”, Ірына Кучынская.


“Вяселы дзень для нас настаў”



Абвяшчаючы твор “Zansz li ten kraj” (на словы А. Міцкевіча), дырыжор зазначыў: “Мы зараз знаходзімся ў выдатным горадзе, нашай залатой любімай сталіцы нашай краіны, і ўжо 200 год таму людзі прысвячалі сваё жыццё, творчасць гэтаму цудоўнаму нашаму краю. Такая нотка настальгіі, любві да сваёй краіны, месцу, дзе мы жывём”. Сольную партыю выконваў Ігар Саевіч.


Інтрадукцыя, 5 вальсаў і фінал



Завершыўся вечар класічнай музыкі выкананнем "Народных танцаў” венгерскага кампазітара Белы Бартака.


Аляксандр Хумала: “Спадзяюся, што у вас ад сённяшняга вечара засталіся прыемныя пачуцці, якое будзе з вамі доўгі час. Слухайце класічную і акадэмічную музыку. У здаровым целе — здаровы дух, у музычным целе — несумны дух, жывы розум. Акадэмічная і класічная музыка не мае патрэбы ў зацікаўленнасці — яна пражыла столькі часу, яна ўмее чакаць. Адзін з вядомых сусветных твораў "Брандэнбургскія канцэрты" прачакаў каля ста гадоў перад тым, як быць выкананым. Музыка не попкорн, не бігмак, не кірмаш. Музыка, як сапраўднае пачуцце, сапраўднае сяброўства, сапраўднае каханне і сапраўдныя эмоцыі, не павінны завабліваць, бо інакш гэта атрымліваецца праз сілу, не сапраўднае. Класічная музыка не павінна пужаць, яна не складаная".

Артыстка аркестра, скрыпачка, Лізавета Лаўрынава:
“Манюшка — знакавая фігура ў музычным жыцці, для Беларусі, беларускай культуры, для беларускага мастацтва, ён лічыцца і па праву з’яўляецца роданачальнікам і беларускай і польскай оперы. Ён напісаў вялікую колькасць цікавых музычных твораў. Я лічу, што гэта толькі граць і граць, захапляцца, радавацца, ганарыцца, што ў нас ёсць такі земляк, які праславіў нас і нашу музычную культуру на ўвесь сусвет”.

Поўны запіс канцэрта можна безкаштоўна паглядзець тут



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!