Тыдзень роднай мовы ад Акадэміі навук

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі апублікаваў праграму Тыдня роднай мовы, які прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы (адзначаецца 21 лютага).

Усё пачынаецца ў гэты чацвер з афіцыйнага адкрыцця ў Інстытуце мовазнаўства Школы юнага мовазнаўца і сустрэчы са школьнікамі-пераможцамі абласных алімпіяд па беларускай мове і гісторыі.

Таксама адбудуцца круглыя сталы «Беларуская мова ў кантэксце развіцця інфармацыйных тэхналогій» і «Праблемы ўпарадкавання камп’ютарнай тэрміналогіі», прэзентацыя першага ў гісторыі лексікаграфіі «Французска-беларускага слоўніка прававой лексікі» ды іншыя мерапрыемствы.

Праграма Тыдня роднай мовы ад Акадэміі навук – тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: