У Беларусі ўпершыню пакажуць твор Banksy

Выставачная зала Libra (праспект Незалежнасці, 37) упершыню ў гісторыі Беларусі пакажа працу знакамітага вулічнага мастака Banksy.
Выстава называецца «Не толькі Banksy. Стрыт-арт з прыватных калекцый» і, як паведамляюць арганізатары, «упершыню ў гісторыі Беларусі на ўсеагульны агляд будзе выстаўлена праца самага знакамітага і таямнічага ананіма — брытанскага мастака стрыт-арта Бэнксі».

Працу Banksy можна будзе бачыць усяго тры дні: з пятніцы 20 га верасня (адкрыццё ў 14:00) да вечара нядзелі 22 верасня (закрыццё ў 20:00).

Для тых, хто сумняецца, арганізатары асобна паведамляюць: «сапраўднасць работ Бэнксі пацвярджаецца яго подпісам і спецыяльным сертыфікатам».

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!