У Беларусі выбралі культурную сталіцу 2021 года

Ёй стаў старажытны горад Барысаў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на Telegram прэс-службы Міністэрства культуры.
Барысаў. Фота planetabelarus.by

Барысаў. Фота planetabelarus.by

13 траўня адпаведнае рашэнне прыняла калегія Мінкульта. На званне культурнай сталіцы таксама прэтэндавалі Глыбокае і Мсціслаў.

Барысаву больш за 900 гадоў. Магдэбургскае права горад атрымаў у 1563 годзе. Цяпер гэта раённы цэнтр Мінскай вобласці. Ва ўсім свеце горад ведаюць дзякуючы футбольнай камандзе БАТЭ.

Сёлета тытул "Культурнай сталіцы Беларусі" мае Ліда.

Культурную сталіцу ў нашай краіне штогод бывіраюць з 2010 года. У абраным горадзе рэалізуюцца розныя інавацыйныя праекты, прэзентуецца яго самабытнасць, папулярызуюцца традыцыі, дасягненні нацыянальнай культуры. Робяцца захады па павышэнні турыстычнай прывабнасці горада.

Раней статус культурнай сталіцы Беларусі мелі Полацк, Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна, Бабруйск, Наваполацк і Пінск.

Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: