У Беларусі выдаецца зборнік беларускамоўных патрыятычных шыхтавых песен «Белы Легіён»

Да стварэння зборніка можа далучыцца любы жадаючы.
Арганізатары праекта Сяргей Бульба (Чыслаў), Анатоль Новікаў і Зміцер Сасноўскі запусцілі краўдфандынгавую кампанію, падтрымаць якую можа кожны.

«Менавіта ў наш час патрэбны моцныя эмацыйныя, натхнёныя, баявыя патрыятычныя спевы. Вось зараз, калі грызем адзін аднога на глебе беларусы-ліцвіны-лацінка-выбары… Мы перад выбарам, альбо страціць гэтую хоць і недасканалую, але нашую дзяржаву, альбо згуртавацца вакол Айчыны і на ўвесь свет сказаць — мы гатовыя яе бараніць!» — заклікаюць арганізатары.

Праект быў створаны каб знайсці рэсурсы на звядзенне 12 песен першага ў Беларусі зборніка беларускамоўных вайсковых песняў «Белы легіён»:
1) Я сын таго краю (А. Змагар, А. Мельнікаў)
2) За Радзіму, за герояў (А. Чумакоў, З. Сасноўскі)
3) Літвін (Стары Ольса)
4) Сонца нам дапаможа (Л. Вольскі, З. Вайцюшкевіч)
5) Мы выходзім, сонца свеціць (С. Макей)
6) Гімн Белага легіёна (А. Мікус)
7) У гушчарах (М. Шчаглоў-Куліковіч, Н. Арсеннева)
8) Марш Белага легіёна («Трымайся Маці», невядомы аўтар)
9) Мы выйдзем шчыльнымі радамі, 1918 г. (У. Тэраўскі, М. Краўцоў)
10) Беларусь, наша Маці краіна, 1955 г. (В. Агапкін, Н. Арсеннева)
11) Мы на маршы (невядомы аўтар)
12) Шыхт зважай (невядомы аўтар)

Так сама праект шукае:
— Музыкаў, якіх кранае тэма
— Дызайнераў_к, якія зрабяць дызайн двух альбомаў

Увесь альбом будзе выкладзены на старонцы праекта. Бясплатна! У планах арганізатараў усё зрабіць да 2 лютага, каб паспець да дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Частыя пытанні:
— Гэта палітычны праект?
— Не. Гэта патрыятычны праект, які нікога і ні да чаго не заклікае. Ён патрэбны для абуджэння пачуцця гонару за продкаў і сваю Айчыну.

— Патрыятычные шыхтавые песні гэта?
— Гэта спевы для выканання ў шыхце — у страі. Яны ўзбуджаюць псіхіку і служаць для стварэння дужага і ўзнёслага настрою.

— Хто спявае гэтыя песні?
— Зміцер Сасноўскі + легіянеры + валанцёры-спевакі.

— Я спявак_чка ці музыка, хочу паўдзельнічаць! Ці можна далучыцца?
— Можна скантактавацца з арганізатарамі.

— Калі можна будзе паслухаць песні?
— Па чарзе на старонцы праекта, адразу як будзе зроблена.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: