У Беларусі здымуць серыял пра «дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця»

У нашай краіне з'явіцца серыял, «які адлюстроўвае дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь». Адпаведная заяўка з'явіўся 30 красавіка на сайце goszakupki.by.
Конкурс на стварэнне праекта аб'явіла Міністэрства культуры Беларусі. Плануецца зняць восем серый на беларускай або рускай мове з англійскімі субтытрамі.

Агульная сума праекта — за 3,4 млн беларускіх рублёў (або 1,4 млн даляраў на дадзены момант). Дзяржава гатова вылучыць на стварэнне фільма не больш за 70% агульнай сумы. Выканаўца павінен знайсці астатнія 30%.

Праект павінен быць гатовы да праката праз 16 месяцаў. Па выбары выканаўцы гэта можа быць драма, меладрама, прыгоды ці вострасюжэтны фільм.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: