У беларускіх гарадах усталююць вулічную арт-мэблю «Мова»

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, кампанія А1 прадставіла новы праект, дзякуючы якому ў рамках ініцыятывы «Веліч роднай мовы» вясной гэтага года ў Мінску і абласных цэнтрах з’явіцца серыя незвычайных мастацкіх інсталяцый.
Інсталяцыя для Віцебска

Інсталяцыя для Віцебска

Гэта будуць наборы інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «МОВА». Па задуме, яны стануць месцамі камфортнага адпачынку, бо,як кажуць у кампаніі, «фактычна ўяўляюць з сябе вулічную мэблю, вырабленую з дрэва і металу».

Аўтар арт-аб’ектаў – вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі. Лакальныя асаблівасці кожнага з шасці рэгіёнаў будуць паказаныя праз колер інсталяцый – ідэя праекта базуецца на канцэпцыі нацыянальных колеравых упадабанняў, распрацаванай выдатным дызайнерам, мастаком і паэтам Міхалам Анемпадыставым у кнізе «Колер Беларусі», а таксама на даследаваннях найбуйнейшага беларускага этнографа Міхаіла Раманюка, які рэканструяваў колеры традыцыйных народных строяў розных рэгіёнаў Беларусі.

«Чорны і чырвоны – базавыя колеры кожнага з арт-аб’ектаў, і яны будуць выкарыстаныя ва ўсіх гарадах.
Астатнія адценні абсалютна розныя — яны падкрэсліваюць адметнасці кожнага рэгіёна. Усе колеры выбраны невыпадкова – пры распрацоўцы іх спалучэнняў улічвалася мноства ўнікальных мясцовых асаблівасцей – напрыклад, прыродных: зелень паркаў Гомельшчыны, шэрань Палескіх балот, блакіт азёр Віцебшчыны і гэтак далей»,
 — патлумачыў Павел Вайніцкі.

Такім чынам, для інсталяцыі ў Брэсце выбрана спалучэнне зялёнага, розных адценняў сіняга, чырвонага і чорнага. Там яна будзе ўсталявана на перасячэнні вуліцы Савецкай і набярэжнай Францыска Скарыны. «МОВА» ў Віцебску, выканананая ў характэрных колерах творчага аб’яднання УНОВІС, з’явіцца перад мостам 1000-годдзя. Арт-аб’екты ў Гродне будуць жоўтага, розных адценняў сіняга, чырвонага і чорнага колераў — іх плануецца размясціць на Савецкай плошчы. На вуліцы Кірава ў Гомелі ўсталююць кампазіцыю з блакітнай, жоўтай, шэрай, чырвонай і чорнай літар. На Траецкай набярэжнай Магілёва — зялёнай, блакітнай, жоўтай, чырвонай і чорнай.

Інсталяцыя для Магілёва

Інсталяцыя для Магілёва

Паводле прэс-рэлізу








Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: