У Беластоку прэзентавалі кнігу «Прыйшлі з Усходу»

Музей Памяці Сібыры адзначыў 80 гадавіну нападу Савецкага саюза на Польшу прэзентацыяй кнігі «Прыйшлі з Усходу» («Przyszli ze Wschodu»). Пра гэта піша Радыё Рацыя
Навукова-папулярнае выданне аўтарства Войцеха Слешыньскага і Марціна Звольскага апісвае падзеі часоў савецкай акупацыі ўсходніх земляў ІІ Рэчы Паспалітай ў 1939-1941 гадах. Кажа дырэктар Музея Памяці Сібіры і суаўтар кнігі Войцех Слешыньскі:

Гаворым наогул пра усходнія землі, а Беласток быў той тэрыторыяй, якая была ў савецкай акупацыі, а затым аказалася ў межах польскай дзяржавы. Вырашылі мы выдаць кнігу папулярна-навуковую, якая б паказала, што адбывалася на працягу гэтых двух гадоў на ўсходніх землях Другой Рэчы Паспалітай.

Кніга расказвае пра гісторыю земляў некалькіх сучасных дзяржаў, таму матэрыялы для яе шукалі ў розных краінах. Дзякуючы працы ў Беларускім дзяржаўным архіве ў Дзяржынску ўдалося знайсці шмат дакументаў для выдання. Кажа другі суаўтар кнігі Марцін Звольскі: – Падумалі мы пра магчымы пераклад кнігі на іншыя мовы, бо аказалася, што ў нашым музеі мы пабачылі моцную зацікаўленасць беларусаў, які наведваюць наш рэгіён. Таму, відавочна, калі будзе такое запатрабаванне, дык мы гатовы, каб перакласці гэтыя публікацыі.

Чарговая прэзентацыя выдання «Прыйшлі з Усходу» адбудзецца 26 верасня ў «Książnicy Podlaskiej». А сёняшняя (17.09) сустрэча ў Музеі Памяці Сібіры была адным з шматлікіх мерапрыемстваў у Беластоку, прысвечаных 80 гадавіне агрэсіі СССР супраць Польшчы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!