У Берліне паказалі тызер фільма па кнізе Алексіевіч

Сёння на кінарынку ў Берліне паказалі тызер новага праекту маладога расійскага рэжысёра Канцяміра Балагава — вучня Аляксандра Сакурава. Фільм называецца "Дылда" ён заснаваны на кнізе Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». Пра гэта ў сваім Instagram напісаў адзін з прадусараў праекта Аляксандр Раднянскі.
Кадр з фільма "Дылда"

Кадр з фільма "Дылда"

— Першае публічнае "з'яўленне" нашай "Дылды" адбылося на EFM — Еўрапейскім кінарынку ў Берліне — піша Раднянскі. — Тры сцэны з яшчэ не гатовага фільма Канцяміра Балагава паказаў у рамках сваёй прэзентацыі вядучы еўрапейскі дыстрыбутар Wild Bunch. [...] Прагляды ў такіх выпадках праводзяцца закрытыя, аўдыторыя запрашаецца вельмі спецыяльная — толькі патэнцыйныя пакупнікі з усяго свету і толькі па спісах. Але некаторыя з добра знаёмых ужо напісалі мне пра свае ўражанні. Прызнаюся, я ўзрадаваўся. Нараджэнне фільма заўсёды хвалююча па-за залежнасці ад узросту і вопыту. Так што і 27-гадовы Канцямір, і 24 гадовая аператар Ксенія Серада, і я перажываем амаль аднолькава.

Нагадаем, папярэдні фільм Канцяміра Балагава "Цесната" ўдзельнічаў у конкурсе «Асаблівы погляд» Канскага кінафестывалю, дзе атрымаў прыз ФІПРЭСІ.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!