У Браславе адбудзецца маштабны рок-фестываль

На беразе возера Дрывяты ў Браславе 1-2 ліпеня пройдзе «Магутны Фэст». Два дні больш за 20 беларускіх рок-гуртоў прадставяць сябе і сваю аўтарскую музыку.



Арганізатары паставілі сабе мэту сабраць на опэн-эйры лепшых прадстаўнікоў аўтарскай рок-музыкі Беларусі.

Двухдзённы канцэрт будзе праходзіць на маляўнічым беразе возера Дрывяты з 15:00 да позняй ночы.

На “Магутным Фэсце” адыграе больш за 20 беларускіх гуртоў. Сярод іх Re1ikt, The Road Dogs, Yann Zhanchak, Weesp, NewLevel, Tok Rukoo ды інш.


Апроч музыкі, у праграме фестывалю катанне на маторных лодках, уэйкбоардзінг, розныя зоны харчавання.

Таксама ў межах мерапрыемства арганізатары збіраююца зняць фільм аб беларускай андэрграўнднай рок-сцэне.

Падрабязная праграма і дадатковая інфармацыя даступныя тут.


 Папярэдні продаж:

Afisha.bycard.by

·Ulej.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: