У цэнтры Мінску паставілі знак у гонар братоў Луцкевічаў — заснавальнікаў БНР

У Мінску ўсталявалі памятны знак у гонар беларускіх культурных і дзяржаўных дзеячаў братоў Івана і Антона Луцкевічаў. 


Месца для памятнага знака абранае ў цэнтры Мінска — у парку Янкі Купалы, піша tut.by.

Упершыню заяўка на ўсталяванне такога памятнага знаку паступіла ў Мінгарвыканкам яшчэ ў 2007 годзе. Сёлета заяўка была паўторана. Знак быў выраблены Мінскім гарадскім скульптурным камбінатам, а ўсталявала яго мясцовая ўлада.

Памятны знак размешчаны на месцы, дзе быў дом братоў Луцкевічаў. Неўзабаве плануецца афіцыйнае адкрыццё знака.

Іван і Антон Луцкевічы стаялі каля вытокаў беларускага нацыянальнага руху на пачатку ХХ стагоддзя. Яны былі ў ліку заснавальнікаў газеты "Наша Ніва" і актыўна спрычыніліся да таго, каб 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • МАРНІЧ
  • 2018-03-09 00:03:36
Пилим планету – Хороший знак? Памятный!

Вопрос 100-летия. Должна ли быть интеллектуальная составляющая в «РАСПИЛЕ» ресурсной базы?

https://www.facebook.com/Sobol.Michael/posts/10209162807745695?pnref=story
  • Аляксей Хадыка
  • 2018-03-09 18:53:09
Дзіўны каментар. Вы прабілі ўсталяванне гэтага знаку? Не. Толькі паплявузгалі з Дубаўцом у Інэце. А мы з Маргарытай Пяровай (яна нашчадак Луцкевічаў) прабілі, ды так, што на яго і грошы збіраць не спатрэбілася – улада заплаціла. І паспелі да 100-годдзя БНРу. Так, быў другі, пазнейшы і лепшы праект Геніка Лойкі, яго ўжо не паспявалі выканаць. Так што лепш справамі займайцеся.

Каментаваць