У цэнтры Ушачаў дазволілі ўсталяваць бюсты Барадуліна і Быкава, збіраюць грошы

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка. Ён абвясціў збор сродкаў на помнікі.

Фота Уладзіміра Кармілкіна

«Ушацкі райвыканкам выдаў мне дазвол на ўсталяванне ў цэнтры Ушачаў бюстаў Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава! Гэта стала вынікам амаль года перамоваў і ўзгадненняў у розных інстанцыях, але цяпер маю на руках выніковыя дакументы.

На стварэнне бюстаў, пастаментаў, дастаўку і ўсталяванне трэба круглая сума — каля 12500 долараў. Але, мяркую, што калі кожны, хто любіць Быкава і Барадуліна, далучыцца рублём, то мы адужаем гэтую задачу?

Паколькі асноўныя пляцоўкі для краўдфандынга цяпер не працуюць, збіраць будзем на картку. Ахвочым далучыцца скіну нумар карты ў асабістыя, або пішыце на мэйл labadzenka@gmail.com», — напісаў Глеб Лабадзенка. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: