У Дзятлаве паставяць помнік Канстанціну Астрожскаму

У Дзятлаве ў 2020 годзе паставяць помнік заснавальніку горада гетману Канстанціну Астрожскаму.



Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Гарадзенскага аблвыканкама.

Мясцовасць, дзе зараз знаходзіцца горад, у канцы XV стагоддзя была перададзена палкаводцу ВКЛ Канстанціну Астрожскаму з правам заснаваць тут мястэчка. Цяпер у раёне вырашана ўвекавечыць памяць пра заснавальніка горада.

«Атрыманыя ўсе неабходныя ўзгадненні. Помнік плануецца ўсталяваць у 2020 годзе. Цяпер распрацоўваецца палажэнне аб конкурсе эскізных праектаў, затым можна будзе казаць пра тое, як будзе выглядаць помнік», — адзначылі ва ўпраўленні культуры. Фінансавацца праект будзе з пазабюджэтных сродкаў.

У 2019 года ў Гарадзенскай вобласці будуць устаноўлены помнікі яшчэ двум знакавым гістарычным постацям. У Лідзе да Дня горада, які райцэнтр адзначыць у верасні, ўсталююць трохметровы бронзавы помнік князю Гедыміну. З яго імем звязаны пачатак будаўніцтва Лідскага замка. У Слоніме, які ў гэтым годзе прыме Дзень беларускага пісьменства, ўсталююць помнік Льву Сапегу.

belta.by, www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: