
У гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця адбываецца кватэрнік з удзелам творчага руху «Асобы»
- Культура
- 14-01-2021
Гэта ўжо трэці публічны выступ руху, у які пасля жнівеньскіх падзеяў аб'ядналіся некалькі дзясяткаў гарадзенскіх актораў і працаўнікоў тэатраў.

Гэта ўжо трэці публічны выступ руху, у які пасля жнівеньскіх падзеяў аб'ядналіся некалькі дзясяткаў гарадзенскіх актораў і працаўнікоў тэатраў.
Паводле інфармацыі «Белсата», кватэрнік да апошніх хвілінаў быў пад пагрозаю зрыву. Прычына ў тым, што ў сённяшняй імпрэзе бяруць удзел некалькі актораў Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру. За некалькі гадзінаў да пачатку кватэрніка кіраўніцтва тэатра абвесціла пра скліканне сходу ўсіх актораў тэатру і прызначыла свой сход на той самы час, што і кватэрнік творчага руху «Асобы». Але, нягледзячы на перашкоды, «Асобам» удалося пачаць імпрэзу. своечасова.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!