У Гедыміна з'явіўся свой мерч (не меч, а мерч). Фота

Упершыню ў Беларусі створана лінейка сувенірнай прадукцыі, прысвечаная канкрэтнай скульптурнай кампазіцыі.  


7 верасня ў Лідзе адбудзецца маштабны фестываль Lidbeer-2019 ды ўрачыстае адкрыццё помніка князю Гедыміну. Сумесна з аўтарамі помніка скульптарамі Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым ды Symbal.by выпушчана серыя сувенірнай прадукцыі з выявамі элементаў помніка князю Гедыміну ў Лідзе.

Усю інфармацыю можна знайсці на асобнай старонцы праекту.  
Набыць сувенірную прадукцыю ўжо можна праз сайт з дастаўкай і ў краме Symbal.by ў Мінску на праспекце Машэрава, 18. Мерч Гедыміна будзе прадстаўлены на кірмашы рамеснікаў на фестывалі Lidbeer-2019 7 верасня. Акрамя гэтага ў межах фэсту Lidbeer Symbal.by плануе арганізаваць фотазону, прысвечаную Гедыміну, і аўтограф-сесію з аўтарамі помніка Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым, дзе вы зможаце атрымаць адказы на ўсе пытанні да вядомых скульптараў.

З 30 жніўня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі (вул. Перамогі, 37а) працуе выстава скульптураў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава «Спадарожнікі». 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: