У Гомелі паставілі рэкорд калектыўнага выканання песні Yesterday

У Гомелі паставілі рэкорд калектыўнага выканання песні Yesterday. Каб сыграць знакаміты хіт The Beatles, на сцэну гарадскога цэнтра выйшлі 153 музыкі ва ўзросце ад 6 да 70 гадоў. Гэта не толькі беларусы, але і госці з Расіі, Украіны, Польшчы і В’етнама.

Раней падобную акцыю ў горадзе над Сожам ладзілі тры гады таму: тады грала 78 чалавек, паведамляе onliner.by.

Масавае выкананне песні Yesterday адбылося ў рамках музычнага фестывалю “Рэнесанс гітары”.





Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: