
На вечарыне прагучалі прамовы і песні ад людзей, якія непасрэдна ведалі паэта, а менавіта гомельскія барды Вальжына Цярэшчанка і Андрэй Мельнікаў.
Паміж выступамі бардаў адна з наведвальніц імпрэзы прачытала вершы Анатоля Сыса. Арганізатары вечарыны спадзяюцца, што традыцыя правядзення вечарыны памяці Анатоля Сыса ў Гомелі працягнецца.
