У Гродне прайшлі традыцыйныя Казюкі (ФОТА)

Казюкі — народнае свята ў гонар св. Казіміра, якое ладзіцца ў горадзе ўжо на працягу двадцаці год. Галоўная асаблівасць — кірмаш рамесных вырабаў пад адкрытым небам.

Пляцоўкай для кірмаша стала Савецкая плошча ля Фарнага касцёлу, якая акурат некалі выконвала функцыю рынкавай. На кірмаш прыехалі паўтары сотні рамеснікаў з розных куткоў Беларусі, каб пагандляваць вырабамі ручной працы: глінянымі збанкамі, вышыванкамі, упрыгожваннямі і нават рыцарскімі шаломамі.


Традыцыйна каталікі адзначаюць 4 сакавіка дзень св.Казіміра, заступніка моладзі і рамеснікаў. Сам Казімір — гістарычны персанаж, літоўскі княжыч і польскі каралевіч, які ў XV ст. жыў і памёр у маладым узросце ў Гродне.

Фота Янкі Лялевіча

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!