
Гурт ODIO
Музыкі гурта ODIO вельмі чакалі паездкі ў Беларусі і былі шакаваныя адменай легальнага канцэрту. Блізкія да афіцыйных арганізатараў асобы лічаць, што гэта паказвае стаўленне дзяржавы да замежнікаў і не спрыяе паляпшэнню іміджа нашай краіны ў свеце. Не радыя і патэнцыйныя наведнікі, бо амерыканскія гурты прыязджаюць у Беларусь рэдка.
Ігар Банцар, лідар гурта «Mister X» і дырэктар «Гродзенскага рок-клуба», кажа, што ў яго практыцы гэта першы выпадак, калі легальны канцэрт, арганізаваны праз дзяржаўную ўстанову — Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры — загадваюць адмяніць беспрычынна:
Dziеciuki граюць на байк-фэсце, «Ляпіс-98» прыязджае на SunDay, а ў Гродне ўлады лічаць, што маюць права дазваляць ці забараняць канцэрт невядома на якой падставе. Я занепакоены гэтай сітуацыяй, бо калі можна адмяніць легальны канцэрт, то што казаць пра нелегальныя і паўлегальныя?

Ігар Банцар
Тым не менш, Банцар не здзіўлены сітуацыяй.
Рок-музыка —– гэта ад самага пачатку музыка пратэсту. Нягледзячы на мэйнстрым і «рокапопс», на тое, што рок-н-рол увайшоў у наша жыццё і стаў папсовым, улады разумеюць, што пратэстныя настроі могуць кімсьці накіроўвацца. У року шмат пратэстных выказванняў, антысістэмных, антыдзяржаўных. Яны ўспрымаюць рок-н-рол як рэальную пагрозу.
Гэта ўжо далёка не першы выпадак забароны гродзенскімі ідэолагамі культурніцкіх мерапрыемстваў. Раней чыноўнікі ўжо зрывалі прэзентацыю «Мовы» Марціновіча, канцэрты Дзянісава ды Памідорава і нават кінафестывалі. Гродзенцы нават склалі шот-ліст забароненых культурніцкіх імпрэзаў у сваім горадзе.
Паводле Hrodna.life