У Грузіі пройдзе выстава, прысвечаная Янку Купалу

2-4 чэрвеня ў Цхалтубо будзе праходзіць выстава, прысвечаная жыццю і творчасці паэта, а таксама грузінскім матывам у яго паэзіі.


Арганізатары - Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Мамулі», Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Упраўленне па турызме і культуры горада Цхалтубо і Guest House in Tskaltubo пры падтрымцы мэрыі горада Цхалтубо, паведамляе Грузія-online.


«Янка Купала меў вельмі добрыя сяброўскія стасункі з галоўным ўрачом санаторыя ў Цхалтубо Элік Метэхелі, і менавіта ёй прысвяціў верш «Генацвале». Мы знайшлі ў Тбілісі яе ўнукаў. Заўтра яны павінны быць на адкрыцці», — распавялі арганізатары.


Напачатку мая ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы праходзіла выстава ювелірных вырабаў і упрыгажэнняў "Капае золата з променем сонца", дзе былі прадстаўлены работы грузінскіх мастакоў Экі Хурцыдзе, Русудан Цалкаламанідзе, Тамар Пацурыя і Экі Дзадзамія. Выстава пазнаёміла наведвальнікаў музея з найцікавейшай часткай культурнай спадчыны Грузіі — перагародкавай эмаллю «мінанкары». Менавіта на гэтай выставе было вырашана правесці дні Купалы ў Грузіі, у тым месцы, якое ён часта наведваў.



Паводле gazetaby.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: